Официальный веб-сайт государственного учреждения образования

«Cредняя школа № 72 г. Гомеля»

  Режим работы школы
Пн-пт (7:30-20:00)
Суббота (8:00-20:00)
Воскресенье (выходной)
 

г. Гомель, ул. Мазурова, 77а,

телефон/факс приемная: 

56-15-94

school72@gomel.centroo.by

 


ГОМЕЛЬСКИЕ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЕ КОМИТЕТЫ:

   

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ:


Участие в экспериментальном проекте "Апробация модели создания дружественной и поддерживающей среды в учреждениях общего среднего образования"

«Родны кут»

Профиль музея – "Этнографигеский"
Год основания – 2011

Основные разделы экспозиции:

  1. Хозяйский угол;
  2. «Бабин» угол;
  3. Красный угол;
  4. Спальный подмост;
  5. От голубых цветочков до рубашек сынам и дочкам.

Количество экспонатов – 158
Все экспонаты музея собраны на территории Гомельской области (Калинковичский, Петриковский, Жлобинский, Житковичский, Ветковский районы). Они отражают жизнь белорусского народа конца 19 начало 20 столетия.

В нашем музее восстановлен интерьер сялянскай хаты.

Открывается дверь: и мы вошли в белорусскую хату. Слева от двери находится печь. Рядом печной инвентарь, радом лопата для выпечки хлеба. Под потолком жерди, на которых сушили одежду и ткани. Напротив печи виси палица с посудой, на скамье вся хозяйственная утварь (горшки, дежки, безмены, утюги).

Наиболее праздное местог в хате – красный угол. Здесь стол, накрытый скатертью, в углу образы, убранные узорными рушниками, рамки с фотографиями членов семьи.

Вдоль глухой стены стоит кровать. Стена украшены подстилкой, тут же висит детская люлька.

Красоту и богатство хаты невозможно представить без вышивки и ткачества: Красиво вышитые предметы, особенно рушники, постельные принадлежности, мы достаём с бабушкиного сундучка.

В нашем музее есть всё для того, чтобы со льна получить прекрасную ткань (самопрядка, ткацкий станок, терница…)

Хата была и есть для человека местом, где он проводит свою жизнь. Это как бы колыбель для многих поколений. Не зря в народе говорят: “Своя хатка, как родная матка”.

Милости просим!

 

Мы звычай зямлі сваёй зберагаем
Гасцей дарагіх хлебам – соллю вітаем.
Рады мы бачыць
Вас у нашай хаце, добрым караваем
Вас почаставаці
Заходзьце, калі ласка.
Міласці просім.

Музей наш створаны нядаўна
І экспанатаў шмат відно
Мы гасцям заўсёды рады
Удзячна прымем усе парады
Дык завітаем у музей і станем мы яшчэ мудрэй

Ганаровым месцам у хаце лічылася покуць, ці проста кут. Тут садзілі дарагога госця, ставілі першы сноп ураджаю, змяўалі абразы, бібілію. Абразы лічыліся вылікай каштоўнасцю ў сям’е. Менавіта іх разам са сталом першымі ўносілі ў новую хату. Абразы ўпрыгожваліся ручнікамі – набожнікамі.

На покуці мясціўся стол. Ён выконваў ролю хатняга алтара, таму і ставіліся да яго з павагай. Дапусціць на стол ката, курыцу, ці неразумнае дзіця лічылася вялікім грэхам, бо тут заўсёды знаходзіліся хлеб ды соль. Калі ў хаце праводзілі каго – небудзь у салдаты ці ў далёкую дарогу, то варочалі стол, каб чалавек хутчэй вярнуўся да дому. Стол ставілі пасярод хаты, калі маладыя ішлі да вянца.

Уздоўж глухой сцяны стаіць ложак. На дзень яго засцілалі посцілкай альбо накідкай, клалі падушкі з узорнымі навалачкамі. Посцілкаю засцілаюць ложак, яе вешаюць на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты. Посцілкай засцілалі выязныя вазы і сані, клалі маладым пад ногі ў час благаславення, лічылі важнай часткай пасагу маладой.

Сялянскую хату нельга ўявіць без дзіцячай калыскі. Рабіў яе звычайна з дошак бацька, каб дзеці яго слухаліся. Імкнуліся, каб усе дзеці ў сям’і выраслі у адной калысцы, бо тады яны будуць расці дружнымі, дапамагаць адзін аднаму. Пустую калыску забаранялася калыхаць, каб дзіця не захварэла. Праз яе нічога не перадавалі, бо дзіця тады вырасце злодзеем. Калі дзіця падрастала – рабілі вось такі хадунок.

Якія цудоўныя рэчы вы бчыце тут! Зякога матэрыялу яны зроблены?

Адказаць на гэтае пытанне дапаможа загадка.
Урадзіўся ён высокі,
Шаўкавісты, сінявокі.
Апранае нас здавён…
Здагадаўся, хто ён?

Лён – багацце нашай краіны. Валакно гэтай расліны служыла асноўнай сыравінай для вырабу тканін. Усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай льну выконваліся ўручную. Лён спачатку сеялі, затым палолі, рвалі, слалі, мялі, трапалі, часалі грэбнем. Атрыманы кужаль пралі пры дапамозе верацяна ці калаўрота. Затым пражу рыхтавалі для ткання. Пасля на кроснах ткалі палатно для кашуль, ручнікоў, абрусаў Усе рэчы ўпрыгожвалі рознымі ўзорамі.

Ромба – сімвал сонейка.
Трохвугольнік – азначае зямлю і ваду.
Птушкі – сімвал цяпла, свету, вясны.
Крыж – сімвал солнца і агню.
Адацкая Вольга Якімаўна - гаспадыня гэтага ткацкага станка, зараз
пражывае ў городзе Жлобіне.

Ручнік – важны атрыбут беларускай вясельнай і радзільнай абраднасці. На ім падносяць хлеб – соль, сустракаюць дарагіх гасцей. Рушнікі развешваюць у святы на сценах і вокнах. Імі ўпрыгожваюць абразы ў хатах і цэрквах. Ручнік - дзявочы сімвал, сімвал чысціні, цяпла родная хаты. Ручнік – гэта дарога ў новае жыццё, гэта шлях, па якім чалавек праходзіць свій век. У нашым музеі прадстаўлены ручнікі, якім больш за сто гадоў.

Хараство і багацце беларускай хаты немагчэма ўявіць без вышыўкі. У даўнія часы вышыванне было штодзённым заняткам беларускай жанчыны. Спрадвеку ад маці да дачкі передавалася гэтае майстэрства, передаваліся ў спадчыну прыгожа вышытыя рэчы, асабліва ручнікі, абрусы. Вось гэтыя вышытыя прадметы мы дасталі з сундука Літошык Яўгеніі Сцяпанаўны, якая пражывала ў Калінкавіцкім раёне.

Асаблівая фантазія вышывальшчыц праявілася ў народным адзенні, асабліва ў жаночым. Кошуля – сарочка – асноўная частка мужчынскага і жаночага адзення. Вось гэтая мужчынская сарочка предадзена нам жыхарам Петрыкаўскага раёна, а гэтыму каўнерыку больш за сто гадоў.

Насупраць покуці знаходзіцца печ. Яна ацяпляла жыллё, у ей рыхтавалі ежу, грэліся, сушілі вопратку, зімой каля печы трымалі жывёлу. Калі хварэла дзіця, яго лячылі – парылі ў печы. Калі маладая пакідала дом бацькоў, прагаворвала: “Доля добрая, ідзём за мной з печы полымем, з хаты - комінам”. Пры ўваходзе ў хату маладога яна кідала на печ паясок, каб тая празнала яе сваёй, прыняла ў сям’ю.

Каля печы знаходзіцца пячны інвентар - качарга, вілкі, хлебная лапата. Качаргу клалі на парог, перад тым як выгнаць кароў у поле ў Ягораў дзень (мая), каб каровы не хварэлі і давалі шмат малака. У час навальніцы хлебную лапату выстаўлялі на двор, каб зберагчы будынкі ад маланкі.

Калі ў хаце была рожаніца і яе трэба было аберагчы ад нячыстай сілы, ставілі вілкі рагамі да печы, а выходзячы з хаты, яна брала іх з сабою у якасці посаха.

Насупраць печы знаходзіцца бабін кут, тут жа на ўслоне стаялі вёдры, даёнка, маслабойка, на поліцах – посуд. Вось гэтае рэшата – прылада для прасеянне мукі, зерня, крупы. А яшчэ з дапамогай рэшата людзі лячыліся. Калі балела галава, знахаркі казалі, што яго трэба ўзяць у зубы і патрэсці галавой. Калі дзіця спужалася, трэба яго акрапіць вадою праз рэшата. На голаву надзяваця рэшата забаранялася, бо дзіця не будзе расці.

Каля печы мясцілася дзяжа, якая служыла для заквашвання цеста. Дзяжа выконвала важную ролю ў вясельным абрадзе. Благаслаўляючы на шлюб, маладую з расплеценай касой садзілі на дзяжу – на пасад. Хлеб – соль урачыста падносілі на накрыўцы ад дзяжы. Падчас улазінаў дзяжу ўносілі ў хату ў ліку важнейшых рэчаў. Яе нельга было выносіць з дому.

Сто гадоў, пяцьсот, тысяча… Для чалавека – агромністыя прамежкі часу. Для гісторыі – імгненне. Мы не першыя жывём на сваёй зямлі і не апошнія. Веданне мінуўшчыны, адчуванне непаўторнай повязі часоў і падзей, памкненняў людскіх даюць чалавеку трывалы грунт для існавання ў будучыню. Гісторыя – наш бясценны духоўны скарб, які мы павінны зберагчы і перадаць нашчадкам.

Цікаўцеся, вывучайце гісторыю роднай зямлі каб не знікнуць з зямлі як народ, бо без мінулага няма будучыні.

Глядзіш у вочы пасівелых хат,
Дзе мудрасць продкаў у хату сабрана,
Дзе па – старому, як вякі назад,
Хлеб наразаюць стоячы, з пашанай.

Ды ці можна ад роду свайго адчурацца,
Ад дзядоўскіх крыжоў і магіл ўцячы
Абачніцеся людзі, каб разам трымацца
Каранёў, што пасобяць наш лёс зберагчы.